У Мазыры на месцы габрэйскіх могілак хочуць пабудаваць дзевяціпавярховы дом
У Мазыры пад пагрозай знішчэння апынулася старыя габрэйскія могілкі на вуліцы Пушкіна. Пра гэта заяўляе кіраўнік Сусветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман. Паводле яго слоў, у 2003 годзе адны габрэйскія могілкі ў Мазыры ўжо знішчылі пры пракладцы газаправода, а на месцы гэтых могілак збіраліся будаваць жылы дом і нават паспелі вырыць катлаван.
Аднак знойдзены Якавам Гутманам у архіве план горада за 1847 год, на якім былі пазначаныя ўсе могілкі, які існавалі тады, дапамог спыніць будоўлю. Цяпер на месцы могілак зноў плануецца будоўля, прычым не катэджа, як у 2003 годзе, а дзесяціпавярховы дома, паведамляе «Агентство еврейских новостей».
Пры гэтым у афіцыйным адказе Мазырскага райвыканкама на запыт Якава Гутмана гаворыцца, што будаўніцтва законна, бо на сённяшні дзень могілкі па вуліцы Пушкіна, як аб’ект камунальнай уласнасці, на зарэгістравана і на зацверджаным генеральным плане Мазыра яго тэрыторыя не пазначана.
Кіраўнік САБГ упэўнены, што сумесная праца габрэйскіх арганізацый Беларусі пры падтрымцы Ізраіля і міжнародная салідарнасць спыняць разбурэнне габрэйскіх пахаванняў у Беларусі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)