У Пакістане баевікі напалі на універсітэт: дзясяткі загінулых

универУ пакістанскім горадзе Чарсадда 20 студзеня ранкам тэрарысты ўварваліся на тэрыторыю універсітэта і адкрылі агонь па людзях. На дадзены момант вядома пра 15 загінулых, аднак адзін з эвакуіраваных з будынка студэнтаў кажа, што баевікі застрэлілі ад 60 да 70 чалавек.

Таксама гаворыцца пра 50 параненых. Прыбылыя сілавікі і ратавальнікі эвакуіруюць студэнтаў з універсітэцкіх карпусоў і інтэрнатаў. Відавочцы кажуць аб двух магутных выбухах, якія прагрымелі ўнутры універсітэта пасля пачатку стральбы, па іх словах, унутры будынка знаходзяцца каля дзесяці баевікоў, паведамляе dawn.com.

Сілавікі вядуць штурм будынка, адначасова эвакуіруючы студэнтаў. На тэрыторыі корпуса ідзе інтэнсіўная перастрэлка паміж баевікамі і супрацоўнікамі службаў бяспекі. На дадзены момант баевікі блакаваныя ў крыле будынка універсітэта на другім і трэцім паверхах. Па перыметры універсітэта разгорнутая бронетэхніка, улады паведамілі пра чатырох забітых баевікоў.

У момант нападу на тэрыторыі універсітэта знаходзіліся каля 3 тысячаў студэнтаў.

Колькасць загінулых пастаянна павялічваюцца, апазнаны адзін з іх – прафесар хіміі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі