Архіепіскап Гурый уручыў падарункі дзецям з карэкцыйнага цэнтра

гурийАрхіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый 20 студзеня наведаў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі «Давер» у Слоніме.

Пасля таго, як уладыка Гурый звярнуўся з віншавальнай прамовай і ўручыў калядныя падарункі, перад дзецьмі з Цэнтра выступілі выхаванцы нядзельнай школы храма абраза Божай Маці «Спаручніца грэшных», паведамляе eparhia.by.

У гэты ж дзень уладыка Гурый прыйшоў да пацыентак нарадзільнага аддзялення пры Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе ў пасляродавым аддзяленні ўручыў падарункі маці і благаславіў нованароджаных, акрапіў іх вадохрышчанскай вадой. Таксама архіепіскап пагутарыў з жанчынамі, якія неўзабаве чакаюць родаў.

У гэты ж дзень епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан узяў удзел у справаздачна-выбарчай канферэнцыі абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Падчас сходу епіскап Стэфан уручыў старшыні арганізацыі Але Смаляк юбілейны медаль РПЦ «У памяць 1000-годдзя скону роўнаапостальнага Вялікага князя Уладзіміра».

Кіраўніцтва арганізацыі выказала падзяку ўладыку Стэфану за адчувальную матэрыяльную падтрымку, якая Гомельская епархія аказвае ўцекачам з усходняй Украіны, якія прыехалі на Гомельшчыну, паведамляе eparhiya.by.

Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін 20 студзеня наведаў Чэрвень, дзе ўзначаліў Боскую літургію ў Мікольскім храме.

Па заканчэнні богаслужбы епіскап Веніямін павіншаваў настаяцеля храма пратаіерэя Аляксандра Лазоўскага з 50-годдзем і ўручыў яму архірэйскую грамату, паведамляе borisoveparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі