Часопіс ІДІЛ заклікае ваяваць … з мусульманамі

Свежы выпуск інтэрнэт-выдання ІДІЛ заклікае да вайны супраць мусульман нават мацней, чым да вайны з Захадам.

У часопісе «Дабік», што выдаецца тэрарыстамі, цэлых 56 старонак выдзелена пад матэрыялы, якія апраўдваюць забойства мусульман-шыітаў.

«Аўтары часопіса так імкнуцца абгрунтаваць неабходнасць знішчэння мірных шыітаў, што выказваюць незадаволенасць тым, што далёка не ўсе суніты падтрымліваюць міжканфесійную разню», – адзначыў аналітык Раян Маўра.

ІДІЛ абвінавачвае шыітаў у тым, што яны адышлі ад вучэнні суніцкай большасці і заклікае да іх знішчэння.

Як патлумачыў Маўра, падобная прапаганда выклікана тым, што баевікі ІДІЛ церпяць паразу ад шыіцкіх фарміраванняў у Іраку і Сірыі і спрабуюць прыцягнуць у свае шэрагі новыя суніцкія кадры.

Суніты складаюць 85% ад усёй больш чым паўтарамільярдавая папуляцыі мусульман і складаюць насельніцтва такіх уплывовых ісламскіх дзяржаў, як Саудаўская Аравія, Егіпет, Турцыя і Пакістан. Большасць афрыканскіх мусульман таксама з’яўляюцца сунітамі. Шыіты, мусульманская меншасць, адмаўляюць аўтарытэт мусульманскіх лідараў, абраных народам, і з’яўляюцца паслядоўнікамі дынастыі святароў, якіх яны лічаць прызначанымі Мухамедам або Алахам.

Раскол паміж гэтымі напрамкамі існуе з VII стагоддзя. Абедзве плыні спарадзілі шэраг тэрарыстычных груповак: «Аль-Каіда», ІДІЛ, «Аль-Шебаб» і «Бока Харам» з’яўляюцца суніцкімі, а «Хезбала» – шыіцкай.

Па матэрыялах Fox News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі