Епіскап Парфірый: акунанне ў ваду патрабуе асаблівай адказнасці, а не смеласці і адвагі

без шапкиПа вуліцах Ліды 19 студзеня ад кафедральнага Міхайлаўскага сабора да Лідскага возера прайшоў хросны ход, які ўзначаліў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. На возеры была падрыхтаваная купель для акунання ў форме крыжа, увянчаная васьміканцовым крыжом з лёду.

Удзел у «хаджэнні на Іардань» узялі больш за тысячу гараджанаў. Па заканчэнні хроснага ходу епіскап Парфірый асвяціў ваду возера і нагадаў, што кожны, хто рашыцца ў гэты дзень акунуцца ў ваду, у першую чаргу, павінны ўсведамляць, што гэтая падзея нясе ў сабе асаблівае духоўнае значэнне і патрабуе ад верніка асаблівай адказнасці, паведамляе lida-eparhia.by.

Уладыка Парфірый перасцярог вернікаў ад імгненнага жадання выставіць напаказ свае смеласць і адвагу.

Пасля для ўсіх жадаючых акунуцца ў ваду возера былі арганізаваныя распранальні і палявая кухня з гарачай салодкай гарбатай.

У Бараўлянах клірыкі акунуліся разам з байцамі «Альфы»

У гэты дзень у Бараўлянах да прыхаджанаў Траецкага храма далучыліся байцы падраздзялення «Альфа», разам з якімі ў ваду акунуліся настаяцель, благачынны 3-й Мінскай раённай акругі пратаіерэй Андрэй Круцялёў, і клірыкі храма, паведамляе pravminsk.by.

Пад Дзятлавам здзейсніць вадохрышчанскае акунанне змаглі зняволеныя

Настаяцель храма святых Барыса і Глеба ў сяле Накрышкі пад Дзятлавам іерэй Аляксей Сцяпановіч 19 студзеня наведаў выпраўленчую калонію-пасяленне №26 у аграгарадку Гезгалы, дзе арганізаваў хрэсны ход зняволеных да ракі непадалёк ад калоніі.

Пасля асвячэння вады ўсе жадаючыя змаглі акунуцца, паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі