У Беларусі будуць штрафаваць за пірацкія копіі на кампутары, якія трапляюць у соцсеть

интернет
У Беларусі ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць за захоўванне з мэтай распаўсюджвання пірацкіх копій твораў, запісаных выкананняў, фанаграм і перадач. Змены ў Кодэксе адміністрацыйных правапарушэнняў ўступяць у сілу з 4 красавіка. Яны апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Частка 2 артыкула 9.21 КаАП прадугледжвае адказнасць за захоўванне з мэтай распаўсюджвання кантрафактных асобнікаў твораў, фанаграм, перадач арганізацый эфірнага і кабельнага вяшчання. Як патлумачылі юрысты, напрыклад, калі на кампутары захоўваюцца неліцэнзійныя музычныя файлы і адзін з іх быў загружаны ў «Вконтакте», то можна панесці адміністрацыйную адказнасць, піша TUT.BY.

Таксама за незаконнае распаўсюджванне або іншае незаконнае выкарыстанне аб’ектаў аўтарскага права, сумежных правоў або аб’ектаў права прамысловай уласнасці мінімальны штраф для фізічных асоб складзе 30 базавых велічынь (ад 6,3 млн рублёў), а для юрыдычных асоб – 100 базавых (21 млн рублёў).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі