Два аўтамабілі згарэлі ў Мінску з-за кароткага замыкання

огонь

Два аўтамабілі ноччу 21 студзеня згарэлі ў Мінску з-за кароткага замыкання.

Як паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС, на вуліцы Пімена Панчанкі загарэўся маторны адсек легкавога аўтамабіля “Рэно Шафран” 1999 года.

Пацярпелі рухавік і пярэдняя частка кузава машыны, а аўтамабіль “Сеат Ібіца”, што стаяў побач – таксама 1999 года выпуску. У другім аўто агонь пашкодзіў багажнае аддзяленне, салон і заднюю частку кузава.

Прычынай пажару магло быць кароткае замыканне электраправодкі, адзначыўшы Ці ў МНС.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі