Папа Францішак дазволіў абмываць на Вялікдзень ногі жанчынам
Папа Францішак даручыў ватыканскай Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў увесці змены ў прадпісанні адносна абраду абмывання ног падчас Імшы Вячэры Госпада ў велікодны Вялікі чацвер.
У спецыяльным дэкрэце дыкастэрыі нагадваецца, што гэтая літургічная практыка была ўведзеная ў 1955 годзе адначасова з рэформай Вялікага Тыдня дэкрэтам “Maxima Redemptionis nostrae mysteria”, які прадпісвае абмываць ногі дванаццаці мужчынам падчас Імшы Вячэры Госпада, дэманструючы такім чынам пакору і любоў Хрыста да сваіх вучняў, паведамляе Радыё Ватыкана.
У дэкрэце, апублікаваным 21 студзеня 2016 года, гаворыцца, што біскупы і святары запрашаюцца да наследавання Хрыста, Які “не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць”.
Ініцыяваныя Папам Францішкам змены закліканыя “прадэманстраваць поўны сэнс абраду”. Калі раней рэкамендацыя, змешчаная ў рубрыках Рымскага Імшалу, казала, што, “прыслугоўваючыя прыводзяць выбраных мужчын…”, дык цяпер у ёй сказана – “прыслугоўваючыя прыводзяць выбраных з Божага народа…”.
У дакуменце тлумачыцца, што цяпер “душпастары могуць выбраць невялікую групу вернікаў, якая ўяўляе сабой разнастайнасць і адзінства кожнай часткі Божага народа” – цяпер гэтая група можа складацца як з мужчын, так і жанчын, з маладых і пажылых, са здаровых і хворых, з духавенства, манаскіх асобаў і свецкіх.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)