Святар вучыў калядаваць малых з дзіцячых садкоў
У Наваполацку ў перыяд Святак калядныя ранішнікі прайшлі ў некалькіх групах дзіцячага садка № 17. Госцем і ўдзельнікам дзіцячых забаваў стаў клірык царквы абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» іерэй Георгій Адынец.
Святар павіншаваў дзяцей і дарослых з Раством і ўручыў малым шакаладкі, а дзеці паказалі госцю свае таленты, чытаючы вершы аб пакоры і праслаўляючы Богадзіця спевам калядак. Таксама дзеці паказалі казку «Церамок» аб тым, што Хрыстос нарадзіўся не ў палацы, а ў сціплым жытле, паведамляе eparhia992.by.
Падрыхтаваны выхавацелямі садка ранішнік пасля быў паказаны ў скарочаным варыянце метадыстам іншых дзіцячых садкоў у фармаце майстар-класа «Духоўна-маральнае выхаванне дашкольнікаў у працэсе музычных заняткаў».
Госця з нядзельнай школы – праваслаўны педагог Вераніка Ластоўская – распавяла аб адрозненні праваслаўных калядак ад паганскіх.
Яшчэ адзін ранішнік, які называўся «Пад Каляднай зоркай», а. Георгій наведаў у дзіцячым садку №15. Для бацькоў малых у межах ранішніка правялі калядную віктарыну.
Таксама падчас Святак а. Георгій наведаў школьныя калядныя святы ў сёлах Мацюшы, Фарынава і Палаце.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)