З-за рэзкага пахаладання МНС патрабуе ад дзяржорганаў дадатковых мер

снегапад _9
МНС Беларусі заявіла, што органы дзяржкіравання павінны прыняць дадатковыя меры ў сувязі з маючым адбыцца рэзкім пахаладаннем. Пра гэта сказана ў тэлефанаграма ведамства.

МНС адзначае рост колькасці надзвычайных сітуацый з-за паніжэння тэмпературы паветра і багатых снегападаў і нагадвае, што ў бліжэйшы час чакаецца паніжэнне тэмпературы да мінус 27 ° С.

Дзяржорганам трэба арганізаваць дзяжурства адказных за работу аб’ектаў з масавым і кругласутачным знаходжаннем людзей, сацыяльных, вытворчых, сельскагаспадарчых і іншых аб’ектаў, адзначае МНС.

Важна быць гатовымі да аператыўнага выкарыстання аварыйна-аднаўленчых брыгад, перасоўных электрагенератараў, мабільных крыніц цеплазабеспячэння, удакладніць алгарытмы дзеянняў у надзвычайных сітуацыях, арганізаваць аператыўнае інфармаванне насельніцтва.

Дадзеныя загады канцэрну “Белнафтахім”, Міністэрству аховы здароўя і інш.

23-24 студзеня ў Беларусі тэмпература паветра ноччу месцамі складзе мінус 23-27 ° С, а днём мінус 14-17 ° С. У Мiнску ў ноч на нядзелю можа пахаладаць мінус 31 ° С, паведамляюць сіноптыкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі