Бібліятэкар полацкага манастыра ўганараваная прэміяй князя Канстанціна Астрожскага
Рэдкалегія польскага часопіса “Праваслаўны агляд” вызначыла лаўрэатаў прэміі імя князя Канстанціна Астрожскага, якая ў 27-ы раз будзе ўручаная за заслугі ў справе развіцця праваслаўнай думкі, культуры і духоўнасці, а таксама ў галіне дзейнасці, накіраванай на яднанне хрысціянаў.
Сярод лаўрэатаў з краінаў Блізкага Усходу, Украіны, Беларусі і Польшчы, якія атрымалі дыплом і медаль – бібліятэкар полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, манахіня Сергія (Бульчык), паведамляе sobor.by.
Сястры Сяргіі належыць заслуга аднаўлення архіваў выдавецтва полацкага манастыра. З 1991 года манахіня Сергія выступіла складальнікам і аўтарам 50 працаў, адна з якіх – “Полацкае радаванне” – на думку польскіх даследчыкаў, з’яўляецца “энцыклапедыяй жыцця Полацкай мясціны”.
Сярод іншых лаўрэатаў – прафесар Ліванскага універсітэта Сухейль Фарах і прафесар Беластоцкага ўніверсітэта архімандрыт Варсанофій (Дарашкевіч).
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)