Мітрапаліт Павел правёў рабочую сустрэчу з епіскапам Стэфанам

встречаМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 21 студзеня сустрэўся з епіскапам Гомельскім і Жлобінскім Стэфанам.

Зместам працоўнай сустрэчы стаў шэраг актуальных пытанняў, якія тычацца дзейнасці Гомельскай епархіі. Таксама мітрапаліт Павел павіншаваў епіскапа Стэфана з 50-годдзем, уручыўшы яму абраз Найсвяцейшай Багародзіцы «Уладзімірская», паведамляе eparhiya.by.

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сустрэўся з магілёўскімі «Адкрытымі сэрцамі»

У гэты ж дзень каталіцкі біскуп-вікарый для Магілёўскага рэгіёну Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB узяў удзел у малітоўнай сустрэчы валанцёраў фонду «Адкрытыя сэрцы» ў Магілёве. Упершыню госцем арганізацыі стаў іерарх высокага рангу, паведамляе catholicnews.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі