У Бабруйску інвалідаў запрасілі на святочнае набажэнства
У бабруйскім Духоўна-асветніцкім цэнтры святога Мікалая Цудатворцы 21 студзеня прайшла сустрэча з юнымі падапечнымі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Ленінскага раёна. Пасля набажэнства ў кафедральным Мікалаеўскім саборы кіраўнік цэнтра Арцемій Кушнер павіншаваў дзяцей з прамінулымі святамі Раства і Вадохрышча і ўручыў падарункі.
Настаяцель Бабруйскі храма святога прарока Іллі протаіерэй Віктар Смычнік і старэйшая сястра сястрынствы святой Сафіі Слуцкай пры Іверскім храме 20 студзеня наведалі гарадскі Дзіцячы дом са спеўным набажэнствам і падарункамі, сабранымі падчас акцыі “Дары Радасць на Раство”, якая праходзіла ў ГЦ “Карона”, паведамляе bobruisk.hram.by.
Благачынны Ушацкай акругі протаіерэй Вячаслаў Лобец з чытальнікам храма святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры ва Ушачах 22 студзеня наведаў аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў у вёсцы Градзенец, дзе адслужыў набажэнства і ўручыў невялікія падарункі, паведамляе eparhia992.by.
Настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Пясочнае ў Капыльскім раёне іерэй Віталь Станкевіч 19 студзеня на Вадохрышча наведаў Капыльскуюдапаможную школу-інтэрнат, дзе асвяціў ваду, а таксама асвяціў класы і пакоі, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)