У Эгейскім моры патанулі 44 уцекачы, 20 з якіх – дзеці

беженцыЛя берагоў Грэцыі і Турцыі ў Эгейскім моры 19 студзеня ў выніку трох караблекрушэнняў загінулі 44 чалавекі, 20 з іх – дзеці.

Берагавая ахова абедзвюх краінаў змагла выратаваць большасць уцекачоў. Адна з лодак перавярнулася ля берага грэцкай выспы Калімнас, яшчэ адна – ля выспы Фармаканісі. Трэцяе судна пайшло на дно непадалёку ад прыморскага курорта Дыдым на поўдні Турцыі. Пасажырамі плавальных сродкаў былі ўцекачы з Сірыі, Ірака і Афганістана, якія дабіраліся з тэрыторыі Турцыі на грэцкія выспы, каб працягнуць шлях у Еўропу, паведамляе ru.euronews.com.

Выратавальныя службы дапамагаюць выжылым, многія з іх пасля страты бацькоў, жонак і дзяцей знаходзяцца ў стане шоку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі