У ЗША 17 чалавек загінулі падчас снежнай буры

Northeast SnowНа ўсходняе ўзбярэжжа ЗША 23 студзеня абрынулася снежная бура, колькасць ахвяраў якой дасягнула 17 чалавек.

13 чалавек загінулі ў аўтамабільных аварыях, выкліканых недастатковай бачнасцю, галалёдзіцай і снежнымі намецямі. Яшчэ ў чатырох чалавек не вытрымала сэрца падчас ручной уборкі снегу, паведамляе ru.euronews.com.

Надзвычайнае становішча ў сувязі з непагаддзю было абвешчанае ў штатах Вірджынія, Мэрыленд, Пэнсільванія, Джорджыя, Кентукі, Нью-Ёрк, а таксама ў Вашынгтоне.

У Вашынгтоне таўшчыня снежнага покрыва ўжо дасягнула 60 см, але снегапад працягваецца.

З-за снегападаў адмененыя больш за 6 тыс. авіярэйсаў. Паветраныя зносіны з гарадамі Вашынгтон, Нью-Ёрк, Філадэльфія і Чыкага практычна цалкам спыненыя.

Мясцовыя ўлады настойліва рэкамендуюць жыхарам рэгіёну, які зазнаў стыхійнага бедства, заставацца дома і ні пры якіх абставінах не садзіцца за стырно.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі