92 хрысціяніны працягваюць знаходзіцца ў зняволенні ў Іране

У той час як хрысціяне па ўсім свеце радуюцца нядаўняму вызваленню амерыканскага пастара Саіда Абедыні, мноства хрысціянаў усё яшчэ знаходзіцца ў іранскіх турмах.

Дэвід Ехназар, выканаўчы дырэктар «Elam Ministries«, арганізацыі, якая падтрымлівае пераследуемых хрысціян у Іране, заўважыў, што пра іх не варта забываць і што за іх трэба маліцца. Згодна з яго заявай, сёння ў іранскіх турмах знаходзіцца яшчэ прынамсі 92 хрысціяніны.

Сярод іх – Мар’ям Нагаш Заргаран, удзельніца падпольнай царквы, адбывае чатырохгадовы турэмны тэрмін. Яна была арыштаваная ў ліпені 2013 года і сёння цяжка хварэе. Толькі нядаўна турэмная адміністрацыя дазволіла ёй атрымаць медыцынскую дапамогу.

Па матэрыялах CBN.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі