Ад Эрытрэі патрабуюць вызвалення ўсходнеправаслаўнага патрыярха
Камісія ЗША па свабодзе веравызнання і рэлігійных перакананняў ў краінах свету запатрабавала ад аўтарытарнага рэжыму Эрытрэі вызваліць патрыярха эрытрэйскі Праваслаўнай Царквы Абунэ Антоніяса, незаконна арыштаванага 10 гадоў таму.
Старшыня Камісіі доктар Роберт П. Джордж запатрабаваў ад урада Эрытрэі «неадкладна вызваліць» Патрыярха Антоніяса і «дазволіць яму заняць яго законны пост», з якога ён быў зрушаны ў выніку арышту ў студзені 2006 года.
Антоніяс знаходзіцца пад хатнім арыштам без права зносін з навакольным светам з тых часоў, як ён запатрабаваў вызвалення палітвязняў і адмовіўся адлучыць ад царквы 3000 прыхаджан, якія супрацьстаяць рэжыму.
У 2007 годзе ўлады краіны прызначылі кіраўніком Праваслаўнай Царквы епіскапа Мендэферскага Дыяскора.
Прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афеверкі, які кіруе краінай з 1993 года, з’яўляецца членам эрытрэйскі Праваслаўнай Царквы, адной з трох хрысціянскіх дэнамінацый, якім дазволена прапаведаваць у краіне, аднак ён з’яўляецца алкаголікам і дыктатарам.
За апошнія гады ў Эрытрэі, адной з самых невялікіх краін Афрыкі, было арыштавана, катавана і забіта мноства хрысціян-пратэстантаў. Урад краіны тлумачыць свае дзеянні барацьбой з «Пятай калонай», на самай справе баючыся палітычнай і духоўнай мабілізацыі насельніцтва.
Па матэрыялах Christian Post.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)