КДБ прыпыніў крымінальную справу супраць журналіста Аляксандра Алесіна

алесин

КДБ Беларусі прыпыніў крымінальную справу супраць журналіста Аляксандра Алесіна, аб чым яму паведамілі на мінулым тыдні.

Алесін кажа, што справа афіцыйна прыпыненая ў адпаведнасці з артыкулам 246 частка 1 пункт 5 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусi – у сувязі з немагчымасцю правядзення следчых дзеянняў, перадае Еўрарадыё.

“Па гэтым артыкуле я магу нават выязджаць з Беларусі за мяжу», — дадаў  Алесін.

На яго думку, гэта можа быць звязана з тым, што існуюць тэрміны даўнасці, а наступным крокам павінна стаць поўнае спыненне крымінальнай справы.

10 снежня 2014 года Алесін быў вызвалены са следчага ізалятара КДБ, дзе адбыў 21 дзень. Яго, вядомага вайсковага аглядальніка, былога журналіста газеты «Белорусы и рынок», абвінавацілі ў шпіянажы і пачалі на яго крымінальную справу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі