Прадаўшчыцу, якая выгнала маму з каляскай з «Калінкі», звольнілі, а загадчыцу – пакаралі

Перад сям’ёй мінчукоў, якую выставілі з крамы «Калінка» з дзiцём, што спала ў калясцы, адміністрацыя ЗАТ «Калінка» выбачыліся.
Маладым бацькам прыйшоў адказ з ЗАТ «Калінка», дзе сказана, што за парушэнне службовых абавязкаў загадчыцы крамы абвешчана вымова, а прадавец звольненая, піша kp.by. Адміністрацыя прыносіць сям’і “шчырыя прабачэнні за дзеянні сваіх работнікаў”.
Два тыдні таму стала вядома, што пару з каляскай папрасілі пакiнуць краму таму, што “з каляскамі да іх нельга”.
Абураны бацька папрасіў кнігу заўваг і прапаноў, яе не далі, паабяцаўшы праз 45 хвілін, а праз 40 хвілін магазін зачынілi, а на дзверах з’явіўся надпіс «Просьба з дзіцячымі калыскамі не заязджаць».
Аднак сям’я вырашыла вярнулася ў краму праз пару дзён і ў кнізе заўваг і прапаноў запiсала свае прэтэнзіі.
Надпіс «З дзіцячымі калыскамі не заязджаць» знялі ў той жа дзень, у “Калiнкi” шмат магазінаў па ўсёй краіне, і з каляскамі можна ўсюды, сказала kp.by намеснік дырэктара па тавараправоднай сеткі ЗАТ «Калінка» Марына Нікіціна.
“У «Калінку» мы абавязкова яшчэ прыйдзем, і абавязкова з калыскай. Канкрэтна да «Калінкi» у нас прэтэнзій няма. Абурыла некампетэнтнасць прадаўца, а яшчэ больш – паводзіны загадчыцы”, – кажа маладая мама Вольга Давiдовiч.

Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У мінскай баптысцкай царкве прайшла вечарына памяці вернікаў, якія загінулі ў СССР 12.11.2021 10:56
- У царкве «Новае жыццё» знайшлі выйсце для заняткаў нядзельнай школы ў холад — аўтобус 11.11.2021 18:47
- Папа: прасіць аб Святым Духу, каб нястомна рабіць дабро 11.11.2021 17:11
- «Рыцары Калумба»: З імі змагаўся Ку-клукс-клан і парадніўся Тэрмінатар 11.11.2021 12:54
- Жыхарка Ушач падарыла храму абраз 11.11.2021 09:08
У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
“Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)













