У Кобрынскім раёне п’яная жанчына-кіроўца забіла ў ДТЗ мужа

ДТП

У Кобрынскім раёне 24 студзеня ў 00.10 35-гадовая жанчына-кіроўца на аўтамабілі «Форд Эскорт» не справілася з кіраваннем, выехала ў кювет і перакулілася.

Гэта адбылося ў вёсцы Барысава на скрыжаванні вуліц Лугавы і Барысаўскай, паведамляе УДАІ Брэсцкага аблвыканкама. Жанчына была п’яная.

З ёй ехаў 40-гадовы муж, інвалід трэцяй групы. Ён загінуў на месцы ад атрыманых траўмаў. Абодва мясцовыя жыхары.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі