Біскуп Станеўскі: Узяць дзіця на калені – змясціць яго ў гісторыю сям’і і народа

квасощкаДапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі 24 студзеня наведаў парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Квасоўка па запрашэнні пробашча парафіі кс. Тадэвуша Крыштопіка, каб паглядзець спектакль, падрыхтаваны парафіянамі.

Тэатралізаванаму прадстаўленню папярэднічала Святая Імша, якую біскуп цэлебраваў у інтэнцыі ўсёй парафіі, а таксама яе душпастыра, паведамляе catholic.by.

У гаміліі іерарх падкрэсліў важнасць перадачы веры — каштоўнага дара, які атрымлівае кожны чалавек. Біскуп Юзаф Станеўскі зазначыў, што святочны час з’яўляецца чарговай нагодай для таго, каб падзяліцца верай і выхаваннем прыгожых традыцый хрысціянства.

Усіх прысутных бацькоў іерарх заахвоціў «браць сваіх дзяцей на калені – так, як гэта рабілі нашы бацькі». «Пасадзіць дзіця сабе на калені – гэта не толькі знак любові і клопату пра дзіця. Менавіта такім чынам мы змяшчаем нашае дзіця ў гісторыю сям’і і народа», — дадаў біскуп Юзаф Станеўскі.

Падрыхтаваны парафіянамі спектакль быў паказаны пасля Святой Імшы ў мясцовым клубе, у якасці гледачоў былі запрошаныя ўсе вяскоўцы, як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнанняў. Выконваючы калядкі па-польску, па-беларуску і па-руску, парафіяльная моладзь наноў вярнула аднавяскоўцаў у атмасферу калядных святаў.

Дзякуючы парафіянам за свята, біскуп Юзаф Станеўскі прыгадаў таксама былога пробашча парафіі кс. Яна Занеўскага, які памер у чэрвені мінулага года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі