Зорка серыяла «Усе любяць Рэйманда» выступіла на пралайф-дэманстрацыі ў Лос-Анджэлесе

У цэнтры ўвагі буйной пралайф-акцыі, якая прайшла 23 студзеня ў Лос-Анджэлесе, была годнасць кожнага чалавечага жыцця. Больш за 1500 грамадскіх дзеячаў, рэлігійных лідараў і людзей мастацтва сабраліся для таго, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем аховы жыцця.

Арганізатары акцыі «OneLife LA» сцвярджаюць, што мэтай акцыі з’яўляецца прапаганда «культуры жыцця», павагі да кожнай асобы. Дата правядзення была прымеркавана да 43-й гадавіне легалізацыі абортаў у ЗША.

Удзельнікі акцыі прайшлі дэманстрацыяй ад адной з найстарэйшых каталіцкіх парафій Лос-Анджэлеса да цэнтра горада, дзе перад гарадской ратушай прайшоў тэматычны канцэрт.

Сярод іншых выступоўцаў з прамовай выступіў Чарльз Блэйк, старшы біскуп Царквы Бога ў Хрысце і адзін з лідараў хрысціян-афраамерыканцаў. У сваёй прамове ён адзначыў, што эмбрыялогія даказвае, што эмбрыёны – асобы. Як заўважыў святар, яго абшчына адчувае асаблівую адказнасць у справе барацьбы з абортамі.

Сярод выступоўцаў таксама былі каталіцкі біскуп Джэральд Барнс, актрыса, зорка серыяла «Усе любяць Рэймонда» Патрыцыя Хітан, абаронца правоў хворых на рак Джэймс Хэнсан, пралайф-актывіст Карымэ Лазана і інш.

Пасля акцыі арцыбіскуп Гомез узначаліў літургію па ненароджаных дзецях у саборы Маці Божай Анёльскай. Атмасфера набажэнства стварыла кантраст з жыццярадаснай атмасферай вулічнай акцыі.

Па матэрыялах CNA.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі