Беларусы сталі радзей заключаць шлюбы

брак

Беларусы сталі радзей жаніцца і разводзіцца, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Усяго ў 2015 годзе ў Беларусі зарэгістравана 82 тыс. шлюбаў, пры гэтым 33 тыс. сямейных саюзаў распаліся.

У мінулым годзе колькасць шлюбаў у параўнанні з 2014-м знізілася на 2,3%, разводаў – на 5,4%, перадае БелТА.

У 2015 годзе на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 8,6 шлюбы (у 2014-м – 8,9, у 2013-м – 9,2) і 3,5 разводы (у 2014-м – 3,7, у 2013-м – 3,8).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі