Дзецям з Кобрынскай спецшколы на Каляды прывезлі пастаноўкі прыхадскія тэатры
У Жабінцы 11 студзеня моладзевае брацтва ў гонар Свяціцеля Кірылы Тураўскага на чале з клірыкам праваслаўнага Пакроўскага храма іерэем Андрэем Петрусевічам ажыццявіла прэм’ерны паказ тэатральнай пастаноўкі па матывах п’есы Джона Патрыка «Каляднае злачынства, або Дарагая Марыя».
Гледачамі гісторыі пра тое, як дабрыня і міласэрнасць адзінокай наіўнай бабулькі змагла змяніць кампанію злодзеяў-кішэннікаў, сталі выкладчыкі і навучэнцы гарадскіх СШ № 1, № 2, № 3 і гарадскога ліцэя, паведамляе ekklisia.by.
У гэты ж дзень братчыкі павіншавалі са святам Божага Нараджэння навучэнцаў Кобрынскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.
Таксама ў Кобрынскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце 13 студзеня прайшло каляднае свята, падрыхтаванае з дапамогай клірыка Аляксандра-Неўскага сабора пратаіерэя Аляксандра Дзятчука і прыхадскога сястрынтва ў гонар святой пакутніцы Таццяны.
Таксама на свята прыйшлі выхаванцы нядзельнай школы, якія граюць у прыхадскім тэатры. У гэты раз 17 юных актораў паказалі спектакль па творы Яўгена Шварца «Два браты».
У кобрынскім яслі-садку № 4 – адзіным у Брэсцкай вобласці, дзе ёсць група, якая працуе па праграме міністэрства адукацыі «Духоўна-маральнае выхаванне дашкольнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа», прайшоў калядны ранішнік, на які прыйшоў клірык Аляксандра-Неўскага сабора іерэй Мікалай Качурка , які курыруе працу групы.
У Рэвяціцкай сельскай школе ў Бярозаўскім раёне 18 студзеня адбылася сустрэча навучэнцаў з пратаіерэем Пакроўскай царквы Васілём Шэлестам. Айцец Васіль распавёў хлопцам пра свята Хрышчэння Гасподняга і ўручыў падарункі ўдзельнікам творчага конкурсу «Прыгажосць Божага свету».
Дзеці і педагогі нядзельнай школы пры храме вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы ў аграгарадку Чарнаўчыцы ў Брэсцкім раёне 23 студзеня наведалі Кобрынскі дзіцячы дом разам з настаяцелем Параскевінскага храма пратаіерэем Іаанам Кінчаком. Дзеці з Чарнаўчыцкай школы паказалі пастаноўку «Казка», а таксама ўручылі сабраныя вернікамі падарункі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)