Мінгарвыканкам устанавіў новыя тарыфы на ЖКГ, якiя субсідуюцца

жировка

Мінгарвыканкам устанавіў новыя фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, якія субсідуе дзяржава.

Рашэнне гарвыканкама апублікавана 27 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Тарыф (без ПДВ) на тэхабслугоўванне дома складзе 994,9 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы памяшкання ў месяц, за водазабеспячэнне – 4765,9 рубля за 1 кубаметр, за водаадвядзенне – 4148,8 рубля за 1 кубаметр.

За тэхабслугоўванне ліфта трэба будзе плаціць па тарыфе ў 617 рублёў за 1 квадратны метр агульнай плошчы ў месяц.

Тарыф на капрамонт жылога дома прадугледжаны ў памеры 880 рублёў за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылля ў месяц.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі