Папа Францішак заклікаў у Вялікі Пост “перажыць Божую міласэрнасць”

FILE-ARGENTINA-VATICAN-RELIGION-POPE-BERGOGLIOПасланне Папы Францішка на перыяд перадвялікоднага Вялікага Посту было прадстаўленае ў Ватыкане 26 студзеня. Лейтматывам паслання з’яўляецца заклік правесці час Посту, “інтэнсіўна перажываючы Божую міласэрнасць”.

Тэмай для паслання пантыфіка стала біблійная гісторыя запавету паміж Богам і Яго народам, якую Папа Францішак называе “рэальнай гісторыяй любові”. “Гэтая драма любові знаходзіць сваю вяршыню ў Сыне, які стаў чалавекам. На Яго Айцец вылівае сваю бязмежную міласэрнасць, робячы Яго “ўцелаўленнем Міласэрнасці”, – гаворыцца ў пасланні, паведамляе Радыё Ватыкана.

Заклікаючы вызнаваць веру праз штодзённыя ўчынкі, накіраваныя на дапамогу людзям у патрэбе, іерерх падкрэслівае, што “самым бедным з’яўляецца той, хто адмаўляецца прызнацца сабе ў тым, што ім з’яўляецца”. Гаворачы пра багатых людзей, якія імкнуцца заставацца “рабамі граху”, не выкарыстоўваючы уладу і багацце для служэння Богу і людзям, пантыфік нагадвае пра духоўную слепату, што нараджае ілюзію, якая “можа прымаць і сацыяльныя і палітычныя формы, як гэта паказалі таталітарныя сістэмы ХХ стагоддзя і як паказваюць сучасныя ідэалогіі манапалізацыі думкі і тэхнанавукі”.

Каб глыбей засяродзіцца на ўважлівым слуханні Божага слова, Папа Францішак заклікае каталікоў ўзяць удзел у адмысловым пакутным набажэнстве “24 гадзіны для Госпада”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі