Збіты журналіст платна прайшоў судмедэкспертызу
Журналіст партала tut.by Павел Дабравольскі, збіты 25 студзеня ў зале суда Фрунзенскага раёна Мінска, платна прайшоў медыцынскі агляд.
Ён паведаміў журналістам, што за паўгадзіны прайшоў гэтую працэдуру ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз у Мінску, пры гэтым там не сталі фіксаваць візуальна не відавочныя, але найбольш балючыя месцы.
Дабравольскі мае намер дзейнічаць у залежнасці ад заключэння медэкспертызы. Па словах журналіста, адваката ў яго няма, але ў суд ён будзе звяртацца. Важна давесці справу да канца, каб такое не магло паўтарыцца з іншымі, заявіў ён.
Як паведамляла Крыніца, праўленне ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў” 26 студзеня выступіла з патрабаваннем высветліць і прыцягнуць да адказнасці асоб, што збівалі журналіста TUT.by Паўла Дабравольскага.
Журналіст ўжо напісаў заяву ў міліцыю аб збіцці супрацоўнікамі АМАПу ў час выканання службовых абавязкаў у будынку суда Фрунзенскага раёна сталіцы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)