АБСЕ заклікала расследаваць збіццё журналіста ў судзе Мiнска
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч асудзіла напад міліцыі на журналіста партала tut.by Паўла Дабравольскага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска 25 студзеня.
Як паведаміла 27 студзеня прэс-служба АБСЕ, Дуня Міятавіч заклікала беларускія ўлады гарантаваць бяспеку журналістаў у краіне і старанна расследаваць інцыдэнт, які адбыўся.
Паводле яе слоў, такія шакавальныя і недапушчальныя дзеянні прадстаўнікоў праваахоўных органаў па адносінах да супрацоўнікаў СМІ непрымальныя. Міліцыя павінна дапамагаць працы журналістаў, а не перашкаджаць ім, адзначыла прадстаўнік АБСЕ.
Як паведамляла Крыніца, праўленне БАЖ 26 студзеня выступіла з патрабаваннем высветліць і прыцягнуць да адказнасці асоб, што збівалі журналіста TUT.by Паўла Дабравольскага.
Журналіст напісаў заяву ў міліцыю аб збіцці супрацоўнікамі АМАПу і платна прайшоў медыцынскі агляд.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)