Крымінальную справу завялі на пагромшчыка ў ПТА «Варшаўскі мост»

следственный комитет

Крымінальную справу завялі на жыхара Брэста, які ўвечары 25 студзеня учыніў на аўтамабілі пагром у міжнародным пункце пропуску “Брэст”. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Мужчына на аўтамабілі Skoda пашкодзіў ўязныя вароты бокса для надгляду транспартных сродкаў і агароджу і самавольна пакінуў тэрыторыю.

Справу распачалі па ч.2 арт.218 КК “Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры”. Мужчыне пагражае да пяці гадоў абмежавання волі або пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў. Шкода складае каля 60 млн рублёў.

Акрамя гэтага, Брэсцкая мытня пачала адміністрацыйны працэс за невыкананне патрабаванняў аб прадастаўленні аўтамабіля для мытнага кантролю.

Як распавялі мытнікі, берасцеец ішоў на выезд у Польшчу. Яго западозрылі ў перамяшчэнні кантрабанды. На патрабаванне інспектараў “адкрыць” колы машыны кіроўца уключыў задні ход, выбіў вароты бокса, пратараніў агароджу і рушыў у бок Брэста, але быў затрыманы.
Па матэрыялах БЕЛТА

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі