Пастар Саід Абедыні распавёў аб сваім зняволенні ў Іране

Хрысціянскі пастар, вызвалены падчас абмену вянямі паміж Іранам і ЗША распавёў аб сваім зняволенні журналістам тэлеканала Fox News. У 2012 годзе Саід Абедыні быў арыштаваны іранскімі ўладамі за арганізацыю хатніх цэркваў.

«Ён (суддзя – рэд.) сказаў, што я паўстаў перад судом таму, што хацеў выкарыстаць хрысціянскую веру ў мэтах звяржэння ўрада. Але ж я прыехаў туды для таго, каб арганізаваць прытулак, для таго, каб несці людзям Евангелле», – распавёў пастар. Пасля таго, як ён паабяцаў памаліцца за суддзю, той разразіўся абразамі.

Па расказах Абедыні, за ўвесь час зняволення турэмшчыкі ня забяспечылі яго вопраткай і кнігамі. Аднойчы яго збілі за тое, што ён не хацеў напісаць тое, чаго яму не дазваляла сумленне. Яму ўвесь час пагражалі смерцю, вадзілі на кары іншых зняволеных. Як распавёў пастар Абедыні, кожны аўторак вешалі па некалькі дзясяткаў мусульман-сунітаў.

Упершыню убачыўшы іншага вязня-амерыканца, марскога пяхотніка ў адстаўцы Аміра Хекмаці, пастар быў «вельмі засмучаны» яго станам.

«Знаходзячыся ў зняволенні, я мог толькі маліцца», – успамінае Саід Абедыні.

Па матэрыялах  Fox News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі