Швецыя збіраецца дэпартаваць 80 тысяч мігрантаў

швецияШвецыя мае намер выслаць да 80 тысяч мігрантаў, якія прыбылі ў краіну ў мінулым годзе, і чые прашэнні аб прадастаўленні прытулку былі ці будуць адхіленыя. Пра гэтае 28 студзеня паведаміў міністр унутраных справаў каралеўства Андэрс Ігеман.

Па словах міністра, урад ужо даў даручэнне упраўленню па міграцыі пачаць падрыхтоўку аперацыі па дэпартацыі, паведамляе ru.euronews.com.

У мінулым годзе ў Швецыі было зарэгістравана 163 тысячы прашэнняў аб прадастаўленні прытулку — гэта найбольшы паказчык на душу насельніцтва ў Еўрасаюзе. Каля паловы вывучаных заяваў было адхілена.

Незадаволенасць мясцовых жыхароў нашэсцем мігрантаў нарастае. Яны бачаць у прыезджых пагрозу сваёй бяспецы. Некалькі дзён таму ў цэнтры для мігрантаў была забітая 22-гадовая супрацоўніца, што выклікала шырокае абурэнне ў шведскім грамадстве.

У Германіі спрасцілі парадак дэпартацыі мігрантаў, якія здезйснілі злачынствы

Нямецкія ўлады ўхвалілі прыняцце законапраекта, паводле якога працэдура дэпартацыі мігрантаў з краіны будзе спрошчаная.

У першую чаргу, гэта закране тых уцекачоў, якія былі ці будуць абвінавачаныя ў здзяйсненні злачынстваў, сообщает dw.com.

Цяпер высылка для мігранта будзе непазбежная ў тым выпадку, калі будзе даказаная яго віна ў здзяйсненні злачынства, якое было накіравана «супраць жыцця, фізічнай недатыкальнасці, сэксуальнага самавызначэння або прыватнай уласнасці». Сюды ж дадалі непадпарадкаванне і супраціў праваахоўчым органам. Калі віна мігранта будзе даказаная ў здзяйсненні аднаго з такіх злачынстваў, а таксама будзе вынесенае рашэнне суда, уцякач будзе падлягаць дэпартацыі.

Таксама ўхваленая норма, згодна з якой могуць быць дэпартаваныя тыя мігранты, якія ўжо адбываюць пакаранне і атрымалі рэальны турэмны тэрмін меншы за год. Такіх мігрантаў вызваляць і таксама дэпартуюць на радзіму.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі