У Беларусі з лютага павышаюцца бюджэт пражытачнага мінімуму, СПБ і дапамогі

 
калькулятор
У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года ў разліку на месяц складзе 1.591.310 рублёў (быў 1.567.810).
Яго павышэнне прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 студзеня №4, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Устаноўлены БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп: працаздольнага насельніцтва – 1.751.560 рублёў; пенсіянераў – 1 213010; студэнтаў – 1.539.810; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў – 1.010.500; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў – 1.415.810; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў – 1.741.220.
Са змяненнем БПМ з лютага падвысяцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі і даплаты, некаторыя віды дзярждапамог, вылічваюцца з памеру БПМ.
Таксама ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям’і рознага складу ў цэнах снежня 2015 года. Гэта прадугледжана пастановай Мінпрацы і сацыяльнай абароны ад 20 студзеня №5.
МПВ на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек з 1 лютага па 30 красавiка у разліку на месяц складае 2.574.730 рублёў (было 2.499.270).
Сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек складаюць 2 821.800 рублёў, працаздольнага насельніцтва – 3.307.170, пенсіянераў – 2.587.070, студэнтаў – 2.495.160, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – 2.084.070, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – 2.773.610, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – 2.819.300.
З лютага таксама вырастуць ўсе віды дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Детскик дапаможнікі, якія вылічаюцца ў прывязцы да БПМ, падвысяцца на 1,4%. Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе 15 913,1 тыс., другога і наступных дзяцей (14 БПМ) – 22 278,3 тыс.
Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржарганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, (100% БПМ) складзе 1 591,3 тыс. рублёў.
Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда будзе 1 113,9 тыс. рублёў, на іншых дзяцей у сям’і – 795,7 тыс., па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў – 1 591,3 тыс., на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванага ВІЧ, -1 113,9 тыс., сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў – 795, 7 тыс.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі