У Калінкавіцкім раёне на трасе перавярнуўся аўтобус з пасажырамі

дтп

 

У Калінкавіцкім раёне раніцай 28 студзеня на трасе перавярнуўся аўтобус з пасажырамі. На дапамогу выязджалі ратавальнікі.

Кіроўца філіяла № 7 «Гомельаблаўтатранса» паведаміў у МНС, што пацярпеў аварыю ў трох кіламетрах ад вёскі Малыя Аўцюкі. Рэйсавы аўтобус МАЗ, які ехаў з Гомеля ў Лельчыцы, апынуўся ў кювеце.
У ім было восем пасажыраў.

Выратавальнікі дапамаглі дастаць аўтобус з гурбы і паставіць на колы. Пасажыры і кіроўца пакінулі яго яшчэ да прыбыцця МНС.

Людзі не пацярпелі, паліва з аўтобуса не разлілося.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі