У Лоеве праваслаўная моладзь згуляла ў футбол

лоевУ Лоеве 22 студзеня на базе ДЮСШ адбыўся моладзевы турнір па футболе, у якім узялі ўдзел 5 камандаў з розных школаў раёна. Каманды фарміраваліся з школьнікаў, якія наведваюць храм і факультатыў “Асновы праваслаўнай культуры”.

Ініцыятарамі правядзення футбольных спаборніцтваў выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Лоеўскага райвыканкама і Лоеўскае благачынне праваслаўных цэркваў. Турнір сабраў падлеткаў, аб’яднаных не толькі цікавасцю да футбола, але і імкненнем да здаровага ладу жыцця, паведамляе eparhiya.by.

Кубак чэмпіянату дастаўся камандзе Малінаўскай базавай школы, іншыя каманды атрымалі ад Лоеўскага благачыння граматы і футбольныя мячы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі