Віфлеемскі ўніверсітэт прапанаваў сумесную хрысціянска-мусульманскую праграму
Ксёндз Іяд Туаль, дэкан факультэта рэлігіязнаўства Віфлеемскага ўніверсітэта, распавёў аб праграме міжрэлігійнага дыялогу, што ажыццяўляецца яго ўніверсітэтам.
Віфлеемскі універсітэт, прыватны каталіцкі каледж, быў заснаваны ў 1973 годзе па ініцыятыве Папы Рымскага Паўла VI і складаецца з пяці факультэтаў. На працягу апошніх гадоў студэнтам ўсіх пяці факультэтаў прапануецца прайсці курс міжрэлігійнага дыялогу. Праграма доўжыцца пяць семестраў і складаецца з двух частак: адну частку вядзе выкладчык-хрысціянін, іншую – мусульманін.
Мэтай праграмы з’яўляецца тлумачэнне кропак сутыкнення ў этыцы абедзвюх рэлігій. Так, у перадкалядны перыяд слухачы курсу вывучалі пытанне негвалтоўнага супраціву ў хрысціянстве і ісламе.
Як адзначыў кс. Туаль, гэты курс мае рэальнае практычнае значэнне для студэнтаў, бо прадстаўнікі абедзвюх рэлігій пастаянна ўзаемадзейнічаюць за сценамі ўніверсітэта. Таксама мэтай курса з’яўляецца барацьба з забабонамі, існуючымі з-за няведання догмаў релігіі- «суседа».
Немалаважным таксама з’яўляецца і пачуццё добрасуседскіх адносін, якія выхоўваюць сярод маладых прадстаўнікоў гэтых двух сусветных рэлігій, якія жывуць на Святой Зямлі.
Па матэрыялах Asia News.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)