Мінскі суд асудзіў «графіцістаў» да штрафаў

Мінск, суд, графіціУ Фрунзенскім судзе Меіска вынесены прысуд па справе маладых людзей, абвінавачаных у нанясенні патрыятычных графіці на сцены.

Вадзім Жэромскі асуджаны да штрафу ў 50 базавых велічыняў (10 мільёнаў 500 тысяч рублёў), Максім Пякарскі – у 40 базавых велічыняў (8 мільёнаў 400 тысяч), Вячаслаў Касінераў — у 30 базавых (6 мільёнаў 300 тысяч), паведамляе belaruspartisan.org.

Жеромского і Пякарскі прызнаныя вінаватымі ў пашкоджаньні маёмасьці. Злоснага хуліганства ў дзеяннях Пякарскага і Касінерава ўстаноўлена не было.

Раней пракурор прасіў для Максіма Пякарскага штраф у 500 базавых велічыняў, Вадзіма Жэромскага — прыцягнуць да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця, Вячаслава Касінерава — да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця.

Абвінавачаныя сваёй віны не прызналі.

Максім Пякарскі, Вадзім Жэромскі і Вячаслаў Касінераў былі затрыманыя 11 жніўня мінулага года. 20 жніўня ім прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў), якая прадугледжвае пакаранне да шасці гадоў пазбаўлення волі. Каля месяца ўсе тры знаходзіліся пад арыштам, пасля іх вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Хлопцаў абвінавачвалі ў нанясеньні надпісу «Беларусь мае быць беларускай» і нацыянальнага арнаменту, перакрэсленых свастыкі і сярпа з молатам, а таксама ў нанясенні на будынак былой вайсковай часткі надпісу «Рэвалюцыя сьвядомасьці, Яна ўжо ідзе …» з выявай сілуэта чалавека, які кідае бутэльку з запальнай сумессю. Жэромскі таксама абвінавачваўся ў пашкоджаньні фарбай сацыяльнага банера з выявай супрацоўнікаў міліцыі па вуліцы Гарэцкага ў Мінску, што, паводле ацэнкі следства, нанесла матэрыяльны ўрон у 2,2 мільёны рублёў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі