У двух раёнах Гродзенскай вобласці затапіла прыватныя падворкі

led
У двух раёнах Гродзенскай вобласці паводкавыя вады падтапілі прыватныя падворкі. Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, было тры выкліка ратавальнікаў з-за паводак. Пацярпелі падворкi ў Лідзе на вуліцах Палявая і П. Марозава, у вёсцы Яцвезь Ваўкавыскага раёна.

Службы МНС адпампавалі ваду з дапамогай мотапомп. Пацярпелых людзей няма.

У Дзятлаўскім раёне каля гадзіны без электразабеспячэння заставаліся 15 населеных пунктаў (374 жылыя дамы, 694 жыхара). Адключэнне адбылося з-за таго, што вільгаць патрапіла на камутацыйныя апараты.

Жыхарам Брэсцкай вобласці, аматарам зімовай рыбалкі ў сувязі з пацяпленнем не рэкамендуюць выходзіць на лёд. Лёд на вадаёмах стаў сітаватым і ня трывалым. Небяспечней за ўсё ледзяное покрыва на рэках з хуткай плынню, дзе ўзнікаюць прамоіны. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік вадалазна-выратавальнай службы абласнога савета таварыства ратавання на водах Уладзімір Несцераў.

У вобласці арганізавана дзяжурства на васьмі выратавальных станцыях і 20 выратавальных пастах грамадства  ратавання на водах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі