Віцебскія ІП гатовыя ехаць у Мінск і патрабаваць адмены ўказу №222
Індывідуальныя прадпрымальнікі Віцебскай вобласці гатовыя ехаць у Мінск абараняць свае правы і дамагацца адмены ўказу №222. Пра гэта паведаміла 28 студзеня кіраўнік віцебскіх прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч.
Учора раніцай больш за 500 ІП сабраліся ля аблвыканкама ў Віцебску і запатрабавалі ад ўладаў абмеркаваць праблемы малога бізнэсу, перадае БелаПАН. На сустрэчы чыноўнікі прапаноўвалі прадпрымальнікам гандляваць беларускімі таварамі.
У выніку ІП вырашылі, што паедуць у Мінск, калі не будзе адменены ўказ №222, прызначылі дату – 8 лютага. Яны вядуць перамовы з прадпрымальнікамі іншых рэгіёнаў.
Віцебскія ІП хочуць стварыць свой прафсаюз.
На рынках цяпер працуюць каля 7% ІП, астатнія вырашылі не плаціць падатак і не выходзіць на працу, сказала Яскевіч.
З 1 студзеня дзейнічае ўказ № 222 “Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі”. ІП цяпер павінны рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)