Затрыманая маці, якая 11 гадоў таму забіла ў Брэсце нованароджанага сына

следственный комитет

36-гадовай жыхарцы Лунінецкага раёна прад’явілі абвінавачванне ў забойстве нованароджанага сына, якое было здзейснена ў Брэсце ў 2004 годзе. Пра гэта паведамілі ў СК Беларусі.

Мёртвага немаўля знайшлі 15 кастрычнiка 2004 года ў смеццевым кантэйнеры на вуліцы Карбышава ў Брэсце. Па заключэнні экспертызы, хлопчык памёр ад асфіксіі.

Крымінальная справа была заведзеная па ч.2 арт.139 п.2 (забойства заведама малалетняй асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане) Крымінальнага кодэкса.

Ўстанавiць біялагічную маці дзіцяці тады не ўдалося і папярэдняе расследаванне было прыпынена, але праца па справе працягвалася.

У 2015 годзе ў Лунінецкім раёне ў поле зроку праваахоўнікаў трапіла 36-гадовая мясцовая жыхарка, абвінавачаная ў нанясенні траўмаў сужыцелю. Пры праверцы яе датычнасці да нераскрытых злачынстваў, высветлілася, што яна мае дачыненне да падзей 2004 года.

У ходзе следства жанчына раскаялася ў зробленым. Паводле яе слоў, яна нарадзіла дзіця ў ноч на 15 кастрычніка 2004 года і днём выкінула яго ў смеццевы кантэйнер. Яна жыла тады ў інтэрнаце ў Брэсце.

Устаноўлена, што жанчына з’яўляецца біялагічнай маці загінулага дзіцяці.

19 студзеня яе затрымалі, а 28 студзеня прад’явілі абвінавачванне. Жанчына ўзята пад варту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі