У Эгейскім моры патанулі 39 мігрантаў

Egejskoe moreНа шляху да грэцкага берага ў Эгейскім моры ў ноч на 30 студзеня патанулі 39 мігрантаў, сярод іх – некалькі дзяцей. Больш за 60 чалавек былі выратаваныя.

Прадстаўнікі берагавой аховы растлумачылі, што лодка з мігрантамі накіроўвалася да грэцкай выспы Лесбас, куды ў апошнія тыдні ўжо прыбылі тысячы ўцекачоў, якія імкнуцца трапіць у Заходнюю і Паўночную Еўропу, паведамляе ВВС.

Як распавядаюць мясцовыя жыхары, яны былі пабуджаныя крыкамі мігрантаў, якія апынуліся ў вадзе.

Адзін чалавек быў арыштаваны па падазрэнні ў кантрабандзе людзей. Арыштаваць арганізатараў перапраўкі людзей на плаўсродках, непрыдатных для перавозкі, звычайна не ўдаёцца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі