Італьянцы выйшлі на акцыю пратэсту супраць легалізацыі гей-шлюбаў

Італія, гей-шлюбыУ Рыме 30 студзеня адбылася шматлікая дэманстрацыя супраць унесенага ў італьянскі парламент законапраекта аб легалізацыі аднаполых шлюбаў і прадастаўленні гей-парам правоў на ўсынаўленне.

Дзясяткі тысячаў удзельнікаў дэманстрацыі прыбылі на цягніках і аўтобусах з розных канцоў Італіі, паведамляе ВВС.

Італія – апошняя буйная заходнееўрапейская краіна, у якой аднаполыя пары не маюць юрыдычнага статусу. Адпаведны законапраект быў прадстаўлены ў парламент на мінулым тыдні, галасаванне па ім павінна адбыцца 4 лютага.

У законапраекце прапануецца даць гомасэксуальным парам права ўсынаўляць біялагічных дзяцей аднаго з партнёраў.

Крытыкі даказваюць, што такое рашэнне можа спрыяць сурагатнаму мацярынству, забароненаму ў Італіі.

Міністр унутраных справаў Анджэліна Альфано ў сваім Twitter выказаў падтрымку дэманстрантам, а міністр экалогіі Джан Люка Галлецці ўзяў удзел у акцыі, заявіўшы, што не гатовы паступіцца сваімі каштоўнасцямі.

Дэманстранты неслі плакаты “Не грамадзянскім шлюбам”.

Дазвол на аднаполыя шлюбы падтрымлівае прэм’ер міністр Матэа Ренцы. Яго партыя мае большасць у абедзвюх палатах парламента.

Аднак далёка не ўсе паплечнікі згодныя са сваім лідарам – супраць законапраекта, у падтрымку традыцыйных каштоўнасцяў, адкрыта выступілі некалькі міністраў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі