7 лютага ў Лондане асвяцяць кутні камень беларускай царквы

7 лютага ў Лондане (Вялікабрытанія) пройдзе асвячэнне краевугольнага каменя грэка-каталіцкай царквы святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых заступнікаў беларускага народа, паведамляе а. Сяргей Стасевіч на сваёй старонцы ў «Фэйсбук».

Цырымонію узначаляць Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі арцыбіскуп Антоніё Мяніні, а таксама кіраўнік украінскай грэка-каталіцкай епархіі ў Лондане арцыбіскуп Глеб Ланчына.

Царква святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых заступнікаў беларускага народа будзе прысвечана ахвярам Чарнобыльскай катастрофы і будзе ўзведзена да 30-й гадавіны гэтай трагедыі. Яна стане першай драўлянай царквой у Лондане з часоў Вялікага пажару 1666 года і першай беларускай грэка-каталіцкай царквой, пабудаванай за межамі Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі