Maserati загарэўся пад Мінскам пасля сутыкнення з пешаходам

дтп в минске

Пад Мінскам у пасёлка Прывольны ноччу 31 студзеня загарэўся аўтамабіль Maserati. Гэта адбылося пасля яго сутыкнення з пешаходам. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Мінскага раёна.

Нарад ДАІ выявіў на месцы ДТЗ аўтамабіль, які цалкам выгараў. Па словах вадзіцеля, ён успыхнуў пасля сутыкнення з пешаходам.

Кіроўца распавёў, што для з’езду на іншую дарогу перайшоў на першую паласу і там заўважыў пешахода з роварам у руках. Пазбегнуць сутыкнення не атрымалася, але, выйшаўшы з машыны, кіроўца не знайшоў пешахода. Яго не знайшлі і супрацоўнікі ДАІ і МНС.

Высвятляюцца абставіны ДТЗ і асоба пешахода.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі