Сайт sobor.by запускае праект «Неўміручы полк»

Неўміручы полкПраваслаўны сайт sobor.by прыступае да ажыццяўлення праекта «Неўміручы полк», мэта якога – яшчэ раз нагадаць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.

У межах гэтага праекта наведвальнікаў сайта просяць распавесці пра сваіх блізкіх – удзельнікаў вайны. «На жаль, у жывых засталося зусім няшмат ветэранаў і ўдзельнікаў гэтай страшнай трагедыі. Аднак памяць пра іх, пра іх подзвіг, будзе жыць вечна. І не толькі ў сэрцах тых, хто любіў іх, але цяпер і на старонках нашага сайта. Падзяліцеся фатаздымкамі ветэранаў, раскажыце, як ваш герой трапіў на вайну, як і дзе яе перажыў, якімі ўспамінамі, навучаннямі дзяліўся з вамі ці вашымі блізкімі» – кажуць арганізатары акцыі, падрабязнасці пра якую можна ўбачыць тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі