У кобрынскай школе прайшла калядная інтэлектуальная гульня

Кобрын, гульня ў школеУ Кобрыне 26 студзеня ў гарадской СШ № 7 прайшла інтэлектуальная віктарына для шасцікласнікаў «Светлае свята Раства Хрыстова» з удзелам клірыка Аляксандра-Неўскага сабора іерэя Мікалая Качурка.

Падчас віктарыны, якую арганізавалі педагогі Вольга Каляда і Людміла Смыкоўская, дзеці адказвалі на пытанні аб Растве і Святках, пра калядаванні і пра іншыя хрысціянскія традыцыі, паведамляе ekklisia.by.

У завяршэнне гульні а. Мікалай распавёў пра гісторыю ўзнікнення свята Вадохрышча і ўручыў граматы пераможцам.

У аграгарадку пад Жабінкай правялі фестываль «Слаўце»

У аграгарадку Ракітніца пад Жабінкай ў Доме культуры 17 студзеня ў другі раз адбылася Калядная сустрэча-фестываль «Слаўце».

Удзел у свяце прынялі выхаванцы нядзельных школаў храма Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Булькава, Мікалаеўскага храма ў Маларыце і храма вялікапакутніцы Параскевы ў аграгарадку Арэхава.

Па заканчэнні канцэрта да гледачоў звярнуўся настаяцель Успенскага храма ў Булькаве святар Пётр Дударчук.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі