У Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі беларускія праваслаўныя адзначылі Раство

БАПЦ, РаствоУ Нью-Ёрку ў катэдральным саборы святога Кірыла Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы 10 студзеня адбылася богаслужба, якую ўзначаліў архіепіскап БАПЦ Святаслаў.

Напрыканцы Літургіі архіепіскап Святаслаў уручыў царкоўную ўзнагароду – ордэн мітрапаліта Мельхіседэка І ступені доктару Расціславу Гарошку, сям’я якога з 1949 года з’яўляецца першымі фундатарамі парафіі, а сам др. Гарошка – старшынёй Парафіяльнай Рады сабора, паведамляе belapc.org.

У парафіяльнай залі пасля Літургіі адбылася калядная ялінка для дзяцей беларускіх эмігрантаў з Нью-Ёрка і яго прыгарадаў.

У царкве Жыровіцкага абраза Божае Маці ў Хайланд-Парку ў амерыканскім штаце Нью-Джэрсі 6 студзеня адбылося Ночнае чуванне з удзелам уладыкі Святаслава. Пасля богаслужбы адбылася Калядная вячэра – Куцьця з поснымі стравамі, падрыхтаванымі вернікамі.

На наступны дзень пасля сканчэння архірэйскай Літургіі адбыўся святочны абед са спевам калядак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі