У Вялікабрытаніі дазволілі праводзіць эксперыменты з чалавечымі эмбрыёнамі

Вялікабрытанія, пралайфУ Вялікабрытаніі навукоўцы брытанскага Інстытута Фрэнсіса Крыка першымі ў свеце атрымалі дазвол рэгулюючых ворганаў каралеўства на правядзенне эксперыментаў з чалавечымі зародкамі.

Мэта доследаў з выкарыстаннем універсальнага геномнага рэдактара CRISPR/Cas9 — зразумець, як змагацца з бясплоддзем і іншымі спадчыннымі і невылечнымі хваробамі, паведамляе ru.euronews.com.

Афіцыйны запыт ва Упраўленне эмбрыялогіі і штучнага апладнення (HEAF) Вялікабрытаніі група генэтыкаў паслала ў мінулым верасні. Пасля кансультацый было прынятае рашэнне дазволіць навукоўцу Кэйці Ніакан і яе камандзе праводзіць падобныя вопыты. Гэты дазвол з’яўляецца першай у свеце публічнай ухвалай з боку ўрада і рэгулюючых ворганаў эксперыментаў з рэдагаваннем чалавечай ДНК.

Вопыты будуць накіраваныя на вывучэнне ранніх этапаў развіцця зародка; праз сем дзён пасля апладнення эксперыменты павінны быць спыненыя, а эмбрыёны знішчаныя.

Групе доктара Ніакан яшчэ трэба будзе атрымаць адабрэнне камітэта HEAF па этыцы вядзення эксперыментаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі