Валанцёры ХПЕ акунулі ў калядную атмасферу выхаванцаў інтэрнатаў для дзяцей і дарослых
Прадстаўнікі сацыяльнага аддзела Намётавага служэння Беларусі і група валанцёраў з розных цэркваў хрысціян поўнага Евангелля адправіліся ў школу-інтэрнат Бабруйскага раёна, каб павіншаваць дзетак і падзяліцца радасцю Раства, «акунуць” дзяцей у калядную атмасферу.
Для гэтага была прыдуманая спецыяльная інтэрактыўная праграма, дзе можна было наведаць тры станцыі: пастухоў, мудрацоў і хлеў, у якім выхаванцы школы маглі пераапрануцца ў касцюмы Марыі і Язэпа і ўявіць сябе на іх месцы, перадае jesuschurch.by.
Калі гульня і прадстаўленне скончыліся, дзяцей чакаў салодкі стол, а потым ім уручылі падарункі.
Наступная паездка адбылася ў псіха-неўралагічны дарослы інтэрнат у Мінскім раёне. Яго насельнікі з удзячнасцю прымалі не толькі падарункі, але і кожнае сказанае са сцэны слова. У час размовы некаторыя з іх падыходзілі і прасілі памаліцца.
Адказная за служэнне Алёна Паўлоўская адзначыла, што ёй зусім не шкада сваіх выходных, выдаткаваных на паездкі. За ўвесь час ёй дапамагала больш за 50 чалавек з розных цэркваў. «Калі хто адчувае патрэбу рабіць нешта добрае для людзей, гэта – выдатна, і разам мы – сіла. Вельмі хочацца, каб у нашай краіне наогул не было дзіцячых дамоў, і ва ўсіх дзяцей былі любячыя клапатлівыя бацькі. Але пакуль што гэта немагчыма. Таму вялікі дзякуй тым, хто ўкладвае сваю душу і дабрыню ў людзей, якія засталіся адны», – заявіла яна, запрасіўшы ўсіх у паездкі ў дзіцячыя дамы і інтэрнаты.
Адвентысцкая абшчына Крычава сумесна з моладдзю царквы Магілёва падрыхтавала да Каляд святочную праграму, на якую запрасілі дзяцей і іх бацькоў. Свята прайшло ў раённым Цэнтры культуры. Увазе гасцей была прадстаўлена пастаноўка, якая расказвае пра нараджэнне немаўляці Ісуса, перадае Adventist.by.
Прагучалі калядныя песні, а па завяршэнні святочнай праграмы дзецям былі ўручаны падарункі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)