Маладая мама і сын атруціліся ўгарным газам ў Стаўбцоўскім раёне

печь
У Стаўбцоўскім раёне ўвечары 1 лютага маладая мама і сын атруціліся ўгарным газам. Гэта адбылося ў двухкватэрным доме ў вёсцы Новы Свержань. Пра гэта паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

З атручэннем чадным газам 23-гадовую жанчыну і яе сына 2014 нараджэння шпіталізавалі.

Як паведамілі ў МНС, атручэнне адбылося з-за самавольнага пераносу трубы адводу прадуктаў гарэння газавага воданагравальніка з коміна ў вентыляцыйны канал кватэры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі