Беларускія святары ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе

святары, футбол, СтанеўскіКаманда беларускіх каталіцкіх святароў атрымала пастырскае благаслаўленне ад дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага напярэдадні выезду на X чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў, які пачаўся 1 лютага ў Славакіі.

У гэтым годзе ў турніры бяруць ўдзел 15 камандаў, сярод якіх і дэбютанты – футбольная зборная святароў з Чэхіі, паведамляе catholic.by.

Чэмпіянат пачаўся Святой Імшой ў славацкім горадзе Міхайлаўцы, дзе да 5 лютага будуць праходзіць спаборніцтвы. Сёлета многія каманды абнавілі свой склад. Беларусаў на чэмпіянаце будзе падтрымліваць трэнер «Лідсельмаша» – каманды-чэмпіёна Беларусі па міні-футболе.

Падчас жэраб’ёўкі беларуская каманда трапіла ў трэцюю групу разам з Харватыяй, Румыніяй і Казахстанам.

«З групы выйдуць дзве каманды, – каментуе адказны за ўдзел у турніры з беларускага боку кс. Павел Салабуда. – Фаварытамі лічацца харваты, нам жа вельмі важна выступіць добра з румынамі».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі